Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш РАДАЎНIЦА. ДЗЯДЫ



Памiнаем сваiх бацькоў
На зямлi словам родным.
Май над полем iзноў
Грэе нечым лагодным.

Памiнаем усiх, хто жылi –
Гэта добры наш звычай.
Ходзiць грак жывы па раллi
I як быццам iх клiча.

Сабралiся ўсе ля магiл,
Выпiлi чарку i трохi паелi.
Для памёршых бацькоў сваiх
Трошкі у голас запелi.

Цiха пайшлi жыць далей,
Кветак майскiх паклаўшы.
Для бацькоў ад жывых дзяцей,
Продкам згубленым нашым.

Памiнаем сваiх бацькоў
За сталом словам цёплым.
Май над вёскай iзноў
Расчынiў гасцям вокны.

Сяргей Брандт, 01.05.2014



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш РАДАЎНIЦА. ДЗЯДЫ - Сяргей Брандт