Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НАСТУПНАЕ IМГНЕННЕ



Хатка пад драўляным дахам,
Ад гадоў сцямнелi сенцы.
Ля прыступ ляжыць сабака,
Кажан б’ецца ў акенцa.

Рыпiць студзенька лагодна,
П’е кароўка iз начовак.
Цягне ад лясоў халодным
I туман прылёг на дровах.

За сцяклом – агеньчык-плямка,
Як прывiд дрыжыць па хаце.
Загрымiць у цемры клямка,
Пройдзе цень па старым садзе.

Зоркi выглянуць з пяшчотай:
“Што здарылася за дзянёчак?”
Месяц зiхацiць над плотам
I пляце з сцяжын вяночак.

Сяргей Брандт, 28.11.2012



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НАСТУПНАЕ IМГНЕННЕ - Сяргей Брандт