Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш МАРОЗНАЯ РАНIЦА

Полымя ў пячы гудзiць,
Дзед на зэдлiку сядзiць.
Зложаны ў радок паленцы,
Зіма зноў не мае сэрца.

Блiшчыць няпоўная луна,
Спiць пад снегам цiшыня.
Прамерзлi дрэвы да каранёў,
Мароз цiсне – будзь здароў.

Збялелi шыбы на акенцах,
Холад блукае па сенцах.
У хату просiцца, скрабецца,
Можа дзеду ўсё здаецца?

На ўсходзе чырвань плешча,
Цягне дым ракою вечнай.
Зоркi-шкоднiцы пяюць:
“Дзеткi ў школку не iдуць!”

Сяргей Брандт, 26.12.2012

Верш МАРОЗНАЯ РАНIЦА - Сяргей Брандт