Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КАЖУШОК ДЛЯ БЯРОЗКI

Не гамонiць рэчка,
Пад лядочкам спiць.
Мароз у цёмны вечар
Памiж двароў стаiць.

Клямкай рыпiць цiха,
Але ж не ўвайсцi.
Грубка дымам пыхне:
“Мароз, у лес iдзi.

Пашый бярозцы квёлай
З завейкай кажушок.
А холад невяcковы
Схавай у свой мяшок.”

Сяргей Брандт, 03.02.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш КАЖУШОК ДЛЯ БЯРОЗКI - Сяргей Брандт