Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ГАЛОЎНЫЯ ПРАЎДЫ ЖЫЦЦЯ

– На чым стаіць усё?
– На зямлі!
На добра ўспаханай раллі,
На камяністай, на лясной,
На беднай, але на свaёй!
– На чым расце ўсё?
– На зямлі!
Сады, што водар збераглі,
Лясы, тарфянішчы, пагоркі,
А зверху паглядаюць зоркі!
– На чым жыве ўсё?
– На зямлі!
Як і бацькі твае жылі,
Дзе і дзяды твае ляжаць,
Зямля іх будзе калыхаць!

Сяргей Брандт, 13.05.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ГАЛОЎНЫЯ ПРАЎДЫ ЖЫЦЦЯ - Сяргей Брандт