Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш CВЯТЛО МАЛАДЗіКА

Ночка чыстым аксамітам
Лес зімовы засцілае.
Шлях да зорак, менавіта,
Маладзенькі месяц знае.

Малады і вельмі тонкі,
Зноў хаваецца за хмары.
і звініць марозам звонкім,
Льецца цемра на абшары.

Прамень жоўты, да зямелькі,
З неба адзінотай ззяе.
і пляце зіма кудзельку,
У забытым светам краі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш CВЯТЛО МАЛАДЗіКА - Сяргей Брандт