Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш БЛЮЗ, ЯКі ТЫ ПОМНіШ

На Брайтане спявае саксафон,
Знаёмы блюз, мясцовы каларыт.
А гукі б’юць, як кроплі ў парасон,
Каля кавярні, на вуглу 4-ой Стрыт.

З табою побач, аж да самага мятро,
Праводзяць спрытна, а мінула колькі?
Есць толькі міг ды невядомае кіно,
Якія падзялілі пералёт цяжкі на долькі.

А тое, што было, магло бы і не быць,
Адзін із дзён, ліст жоўты па вадзе.
Напэўна тут не кожны змог бы жыць,
Амаль пад сэрцам і амаль зусім нідзе.

На Брайтане спявае саксафон
і колькі ў голасе яго роднай сумоты.
А словы б’юць, як кроплі ў парасон
і па сцяне сцякаюць дзённыя турботы.

24.04.2013

Верш БЛЮЗ, ЯКі ТЫ ПОМНіШ