Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АДЗіНОТА СПАЦЬ НЕ ХОЧА



“Бацька, не ідзі ты ў сваты!
Не бяда, што так кахаю.
Бедны я і брыдкаваты,
Ды зямлі сваёй не маю!

А там трэба – конь сталёвы,
Тры авечкі, бочка з мёдам.
Хатка з студняю, карова
і садок за моцным плотам.

Адну прыгаршню чырвонцаў-
Бо паненка вось такая!
Для яе ўсходзіць солнца,
У нашым, за лясочкам, краі.

Хлопцы ходзяць табунамі,
З тым сядзіць, а з тым – рагоча.
Двор запоўнены вазамі
і грыміць гульба да ночы.

Дзе знайсці цяпер дзяўчыну?
З беднатой хто жыць захоча?”
Холад лезе пад аўчыну,
Адзінота спаць не хоча.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш АДЗіНОТА СПАЦЬ НЕ ХОЧА - Сяргей Брандт