Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Груз успамінаў

Радзімы сум
На розум лёг
Невылечнай тугою…
Кароў тых статак,
Што прывід з дзяцінства
Пахне сырадоем…
Бабуля, сустракае што
З калейкі ўнукаў…
Кавалак заячага хлеба,
Не з’едзены ад ранку
У сумцы…
Кіёк у руках…
Малеча з працы
Вечарам вяртаецца
Да хаты…
Цалюткі дзень
У полі ды на лузе…
Лясной палянцы…
Палюе дзе за ягадай…
І так па крузе…
І яблыкі…
З пакінутага хутара…
Пах гэтых яблык
І цяпер, бывае, ноччу
Мне спаць не дасць…
У дзяцінства зноў вяртае…
І што рабіць мне
З гэтаю тугою?
Няма малюнка
Ў вёсцы ўжо таго…даўно…
Быллём і пустазеллем зарасло ўсё…
І толькі пьяны ўшчэнт мужык
Каля зарослага асінаю балота
Пасе казу…ў адзіноце…
Малюнак невыцерпна сумны…
За колькі год
Ізгоем стала Беларусь…
І мозг у ступары…
Адкуль? Чаму? Завошта
Мы плацім непад’ёмны кошт?
І як нам задавіць усім разам гніду,
Што стала велізарнай вошшу…
Пакуль жывем у галечы ўспамінамі,
Машна ў яе ўсё больш і больш
А мы маўчым…
Ўсе…
Ад Гродна і да…Воршы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Груз успамінаў - Святлана Софіна