Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты што цяпер робіш

Ты што цяпер робіш? Чыім будзеш сынам?
Аб чым твае думкі? Што ў сэрцы тваім?
Мой мужны, адважны, адзіны мужчына,
Яшчэ незнаёмы, а ўжо дарагі.

Чакаю цябе сярод будняў зацятых,
Адчайных памылак і страт немалых.
І сны мае толькі табою заняты,
Мой мудры, цярплівы, надзейны, зямны.

Я ведаю: стрэнемся абавязкова.
Я веру: пачуюць нябёсы, зямля
Прызнанняў нясмелых адвечныя словы:
– Кахаю…
– Таксама…
– Да скону…
– І я…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты што цяпер робіш - Святлана Локтыш