Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Няма ні месяца, ні сонца



Няма ні месяца, ні сонца –
Усё згубілася ў дажджы,
Што лье марудна і бясконца,
Куды ні глянь, ні пабяжы.

Усеабдымная дрымота
Пазбавіць сіл паспела нас:
Няма жадання ў цяжкіх ботах
Пад парасонам бавіць час,

Ніякай справаю займацца,
Тым больш – як-небудзь працаваць.
Вось лепш зусім не падымацца,
А ў ложку цэлы дзень ляжаць

І не высоўваць вонкі нос,
І бачыць сны пад цёплай коўдрай
Пра час, калі з усмешкай добрай
Нам ззяе сонейка з нябёс.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Няма ні месяца, ні сонца - Святаслаў Свяцкі