Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Мары мае ды надзеі

Стась Высоцкі

Думкі, планы ды праблемы
Не даюць мне спаць…
Вынік вечнай тэарэмы,
Дзе яго шукаць?

Лёсам ці наканавана
Мне знайсці той пуць,
Каб у ноч святога Яна
Кветкаю зірнуць?

Ці скаціцца з неба знічкай
Ды ўпасці доле,
Каб жывой забіць крынічкай,
Паіць родна поле.

Мары мае ды надзеі
Рухавік ваш – мэта!
Ранак за вакном шарэе
Нікне ночка й гэта.