Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Быць асноваю мусiць каханне!

Да мяне заляцеў матылёк
Ад цябе мне прынес прывітанне,
Бо сказаў што ляцеў ён здалёк
І, паслала яго што каханне.

Каб ён вестачку ранкам прынёс
З роднай вёскі мне, з роднага краю
І сказаў, што не трэба ліць слёз
Бо каханне й разлуку змагае.

Будзем разам, каб цэлую ноч
У пяшчотах кахання забыцца.
Ты з дарогі да мэты не збоч
Сэрцы разам тады будуц’ біцца!

Каб навекі застацца ўдваіх
І не ведаць каб развітання,
Трэба верыць, што ў дзеях усіх
Быць асноваю мусіць каханне!

Верш Быць асноваю мусiць каханне! - Стась Высоцкі