Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я с сабою толькі гавару на мове

Я с сабою толькі гавару на мове,
Бо няма ўжо болей расказаць каму,
Колькі болю сэрца ў кожным родным слове
Што жыццём забіта ў забыцця турму.

Ах, каб даў мне Божа хараство той мовы
Да людзей данесьці, каб змаглі яны
Абудзіць у сэрцах боль нястрымны новы,
Бо знікае з мовай памяць старыны!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я с сабою толькі гавару на мове - Станіслаў Высоцкі