Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэквiем па мове



Стаiць на камянi вялiкi чорны крыж,
Стаiць адзiн ён ў бяскрайнiм полi.
Стаiць адзiн, таму што адраклiсь.
I кожны дзень чарнее ён усё боле.
Навокал з iм, чырвоная рака,
Чырвоная ад нашых продкау крывi.
Яны вякамi баранiлi гэты скарб,
Сваiм жыццём, бясстрашна баранiлi.
Стацiь ў полi адзiнокi чорны крыж,
I не ўзгадае пра яго нiхто, нiколi.
А на вачах сляза, па целу пройдзе дрыж…
Таму, што гэты крыж пастаулен роднай мове…
А раньш, яна iрвалась вольнай птушкай з вуснаў,
I звонам срэбраным у блакiце разлiвалась.
Была сярод чарота, як багрова ружа.
А зараз толькi памяць пра яе засталась.
Але там, дзесьцi, у васiльковым полi,
Над звонкай рэчкаю, ў бару сасновым,
Пачуешь песню сумную, журботную,
Пачуешь ты, як плача наша родна мова.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рэквiем па мове - Станіслаў Валяеў