Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вязынка

Вязынка – само спявае слова,
У зенiце жаўранкам звiнiць,
Рэчкай, што прадзецца адмыслова,
Як майго народу песня-нiць.

Тут i рэчка Вязынкай завецца, –
Звязвае з мiнуўшчынай сабой.
I трапечуць жаўранкамi сэрцы,
У якiх спрадвечная любоў

Да сваёй зямелькi шматпакутнай,
Што Купалу – шчодры дар – дала, –
Вязынка – на карце кропка – тут нам
Велiчнаю зоркаю ўзышла.

Вязынка – жалейкаю ўсёроўна
Грае слова шчасцем i журбой…
Вязынка, трывалай нiццю кроўнай
Беларусы звязаны з табой!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вязынка - Станіслаў Валодзька