Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рамантыкі



Ізноў па радыё “Рамантыкі”
Ў эфіры памяці гучаць.
Я абавязан многім вам, –
такі
Няпросты шлях пасмеў пачаць.

У класе сёмым вельмі ўзрадаваў
Мяне дырэктар:
– Станіслаў,
Чуў, пра цябе казала радыё,
Туды ты штосьці дасылаў.

“Мая любімая прафесія” –
Аб’яўлен конкурс быў, –
і я
За рыфмай рыфму менціў весела –
З гарэзай-музай размаўляў

Аб тым як слаўна быць геолагам:
Сабе вячэру гатаваць,
Пець ля кастра пад зорным полагам,
А потым – скарбы адкрываць…

Так нечакана ўдача першая
Прыйшла
і поспех акрыліў.
І налягаць пачаў на вершы я,
Адчуўшы творчых сіл прыліў…

Душа геолага мне родная:
І я гарнуся да кастроў,
Такі ж рамантык ад прыроды я
Шукаю скарбы,
Скарбы слоў…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рамантыкі - Станіслаў Валодзька