Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Міша-школьнік

Час імчыцца – што папішаш:
Міша – школьнік!
Міша піша.
І, дыханне затаіўшы,
Ўсе схіліліся над Мішам.

Аж сапе старанны хлопчык.
Ды кружкі, кручкі і кропкі
Роўна строіцца не хочуць,
А нібыта йдуць у скокі!

Пачала тут мама хныкаць,
Мармытаць штось тата,
Раптап –
Кот мурлыкаць, носам тыцкаць:
“Я б так лапай нацарапаў!”

Ды яшчэ пачуе хлопчык:
“У цябе прыгожы почырк!”
І заўважыць кот між іншым:
“Як прыгожа Міша піша!”

А пакуль што – што папішаш:
Як умее Міша піша.
І, дыханне затаіўшы,
Ўсе схіліліся над Мішам.

І з дакорам сочаць вочы –
Што кружкі, кручкі і кропкі
Роўна строіцца не хочуць,
А нібыта йдуць у скокі!..

Верш Міша-школьнік - Станіслаў Валодзька