Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маналог свата



МАНАЛОГ СВАТА

– Гэй, хлапчына, мо, даволі
Халасцяцкай зведаў волі?
Каб жа потым не журыцца,
Трэба ўжо табе жаніцца!
То на святы можна – ў сваты, –
Знаю дзеўку ў два абхваты!
Толькі гэта я жартую. –
Маю дзеваньку такую,
Што адразу ты, як глянеш, –
У палон здавацца станеш!
І калі сыдуцца зоры, –
Гарбузом нас не адораць!
І пасля мне “дзякуй” скажуць, –
Праз плячо рушнік павяжуць.
Я ж той ласкі не забуду, –
Ў вас яшчэ і кумам буду!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маналог свата - Станіслаў Валодзька