Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маміны зёлкі

Збірала мама зёлкі,
Як пчолы з зёлак мёд.
І я маленькі пчолкай
Стараўся з ёй як мог.

Збірала мама зёлкі
Ў палях, лугах.
Падчас
Букетамі ў касцёл іх
Насіла асвячаць.

Збірала мама зёлкі
Ў садах, лясах.
І вось
За цэлы век свой столькі
Сабрала – поўны воз!

Каб венічкамі зёлак
Хваробы вымятаць
І гранне-спеў вясёлак
Ізноў да нас вяртаць!

І слоўцы-зёлкі мамы
Маглі душу крануць.
І зёлкі ёй таксама
Паклалі у труну.

І добрым знакам мілым, –
Што зноў сюды прыйшлі, –
Сноў зёлкі на магіле
Ў матулі прараслі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маміны зёлкі - Станіслаў Валодзька