Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Абярэжная песня

Пахіснецца парой
Шар зямны пад нагамі, –
Я табе, а ты мне
Устаяць памагаем.
Я цябе берагу
Рук сваіх берагамі.
Ты мяне беражэш
Рук сваіх берагамі.

Хмель вясновы
Не раз нам галовы закружыць,
Захлісне з новай сілай
Пачуццяў разводдзе.
І з тваіх берагоў
Я часамі выходжу…
І з маіх берагоў
Ты, бывае, выходзіш…

Толькі знойдзеш, ці страціш –
Ніяк не ўгадаеш.
Толькі нашы сустрэчы
Жаданей з гадамі.
І ў цябе, як прыток,
Я ўпадаю, ўпадаю…
І ў мяне, як прыток,
Ты ўпадаеш, ўпадаеш…

…………………………………

Пахіснецца парой
Шар зямны пад нагамі, –
Я табе, а ты мне
Устаяць памагаем.
Я цябе берагу
Рук сваіх берагамі.
Ты мяне беражэш
Рук сваіх берагамі.

Не пражыць без разлук.
Ды лягчэй ношу несці, –
Ёсць у нас абярэг, –
З ім надзею мы песцім.
Хай цябе беражэ
Абярэжная песня,
Хай мяне беражэ
Абярэжная песня!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Абярэжная песня - Станіслаў Валодзька