Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я казала

Я казала ‘ люблю! ‘
Гэта значыць, прызнала
Чалавека ў табе
І ў сэрцы сваім.
Тваіх пісем чакала,
Вельмі доўга чакала,
А яны не ляцелі,
А яны не ішлі.
Можа, цяжка табе,
што не хочаш і думаць
Пра мяне і мой ‘ казачны ‘ лёс,
Галаву ў журбе
Я схіляю да долу
І не хочу пушчаць сваіх слёз.
І жадаю табе я дабра ў дарозе,
І святла, і надзей, што
Да шчасця вядуць,
І здароўя табе, тваім
Блізкім ў трывозе
Хай лясы і бары,
Сенажаці дадуць.
Напішы мне пісьмо,-
Пра сябе мне паведай,
А яшчэ было б лепей –
Прыедзь!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я казала - Соня Вайсава