Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Той, хто кахае

“Той, хто кахае,-
Чалавек сапраўдны”,-
Услед за паэтам
Паўтараю я.
Адзіная, святая праўда,
Пакуль жыве і круціцца
Зямля.
Каханне нараджае шчасце,
Каханне ўзвышае чалавека,
Каханне не дай, божа,
Красці,
І расцвіце каханне
Аж навекі.
Той, хто кахае,-
Чалавек сапраўдны,
Няма вышэй кахання
І любві –
Вялікая, святая праўда
Жыве і квітне
На зямлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Той, хто кахае - Соня Вайсава