Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш He бывае ў вайны эпілога

He бывае ў вайны эпілога –
Памяць чорна заносіць крыло.
Замест поля – дзічэе аблога.
Божа мой, як усё зарасло!

Конік, конік! Чаго ты стракочаш
У бур’яне – самотнай траве?
Можа, паўшых збудзіць яшчэ хочаш?
Спадзяешся, што хто ажыве?

Эх ты, конік! Ад мора і сушы
Тут з агнём і жалезам прайшлі,
I – хмарынкамі чыстыя душы
На нябёсы высока ўсплылі.

Памяць сцішана полем прастуе,
Каб адчуць хоць бы подых людзей.
Ты ж гарачую стужку пустую
Цягнеш зноў у акоп, грамацей.

Доўга веяць пякельнаму болю
У разгойданай раме лясоў
I ўгінацца жалезнаму полю
Ад журботных сваіх каласоў.

Верш He бывае ў вайны эпілога