Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да сцюжы зімовай далёка яшчэ

Да сцюжы зімовай далёка яшчэ –
Прадрогшага неба спакойная просінь.
Бывае, што з раніцы дожджык маросіць,
А ў поўдзень па-летняму зноў прыпячэ.

Ручай балбатлівы бяжыць праз кусты,
Калышучы жоўтае лісце на хвалях.
І ўсё ж, калі сцішышся, чуецца ў далях,
Як з поўначы снежнай ідуць халады.

Дыхні на ўсе грудзі – прачнецца зямля
I полем пакоціцца пошчак далёкі.
…Стаіш над ракой, і здаецца, здаля
У вырай плывуць журавы і аблокі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Да сцюжы зімовай далёка яшчэ - Сцяпан Гаўрусёў