Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цяжар бясконцы ставiць у вiну

Цяжар бясконцы ставіць у віну…
Чаму няшчасна ты мая Радзіма?
Мне боль твая цяпер не ў навіну!
Без слёз мне не глядзець вачыма…

І літары чаму цяпер хлусяць?
Малыя рукі просяць хлеба крошкі…
І Бацька іх цяпер не зможа даць…
І кот не забіраецца ў ложка…

І Мікалай калядкі не пяе
І вецер носіць Д’яблу наш праклён
Чаму яго маланка не заб’е?
Чаму стаіць крыжом самотным клён?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цяжар бясконцы ставiць у вiну - Рыгор Жук