Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калi кахаеш

Калi кахаеш, –
Ты пазнаеш
I хараство,
I сьмелы ўзьлёт.
I можна верыць,
Што i перац
Салодкiм станецца,
Як мёд.

А дзе распуста –
Брудна, пуста.
I там Эрот,
Як блудны сын.
Нi хараства,
Нi сноў,
Нi ўзьлёту.
I мёд –
Як чэмер,
Як палын.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калi кахаеш - Рыгор Крушына