Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вы зблыталі мяне са мной

Вы зблыталі мяне са мной.
Абраны Вамі ў гэтай зале
Не столькі я, а болей той,
Каго Вы некалі кахалі.

Я Вашай нагадаў журбе,
Што хвалі човен ашукалі,
I нагадаў я сам сабе
Таго, каго Вы не кахалі.

Усё пад небам – варажба.
Усіх прымае свет варожа,
У кожнага свая журба.
Мы іх і пазнаёмім, можа.

Смяецца рэдка лёс-айчым.
З чужой бяды ён кпіць ахвочы.
А мы пяшчотна памаўчым –
Няхай гавораць нашы вочы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вы зблыталі мяне са мной - Рыгор Барадулін