Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Палата мінёраў

Палаюць гронкі, як рубіны,
Трымціць галінка угары,
У снезе спелую рабіну
Апанавалі снегіры.

I сцежку нашага расстання
Пазамятала, як на грэх,
Але я веру, што растане
I гэты нечаканы снег,

Ці гэты, ці наступны вечар
Усыпле зорнае святло,
I будзе новая сустрэча,
Якой дагэтуль не было.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Палата мінёраў - Рыгор Барадулін