Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На сустрэчы партызан

Вецер супакоіўся на міг,
Як чырвоны следапыт дасведчаны…
– Як жа засталіся Вы ў жывых? –
Запытаў адчайнага разведчыка.

Усміхнуўся горка у рукаў
(Пэўна, рану закрануў балючую…):
– Гэтак часта
Смерць я сустракаў,
Што адзін другому надакучылі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На сустрэчы партызан - Рыгор Барадулін