Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маме на васьмідзесяцігоддзе

Ты стала зямлёй,
А твае гады
Ідуць без цябе па зямлі.
Ідуць гады,
А твае сляды
З зямлі халады змялі.

Ідуць з маімі твае гады.
Дзе твае, дзе мае?
Калі
Замоўкнуць,
Прыстануць гады ад хады?
He дазнаемся,
Як ні малі
Усявышняга –
Ён малады заўсягды
I стары,
Як скрыль араллі.

Жыву, каб чуць,
Як твае гады
З маімі ідуць па зямлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маме на васьмідзесяцігоддзе - Рыгор Барадулін