Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Днi на зямлi твае

Сонца ведае свой захад. Псальм 103:19 Днi на зямлi твае, Як дзень адзiн. Калi ён скончыцца – Нiхто не скажа. Ты знiкнеш – Не заўважыцца прапажа. Рацэ няўцям, Як шмат растала льдзiн. Твой цень апошнi Цемра ахiне. I ўжо не зразумееш, Дзе ты, хто ты, I ад цябе ў маўклiвай старане Адступяцца надзённыя турботы. Пакуль твой дзень, Старайся ўсё паспець, Бо дарабляць не вернешся, Магчыма. Пакуль заход Яшчэ не хоча цьмець, Кон пазiрае добрымi вачыма. I сонца – Служка боскай мiлаты – Стараецца шчырэй Разлiць лагоду, Яно свой захад ведае, А ты Не ведаеш нi захаду, нi ўсходу.

Верш Днi на зямлi твае - Рыгор Барадулін
 »