Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗІМНІ ЛЕС

Сасновыя галінкі
Гуляюць са сняжком,
Ссыпаючы іскрынкі
Гуллівыя цішком.

На дрэве пакалечаным,
Ўчапіўшыся за сук,
Хваробу дзяцел лечыць:
Дзе ж гэты дзеўся жук?

Сінічкі-невялічкі
Зляцелі на руку
Ды хлебам з рукавічкі
Сілкуюцца крыху.

Што гэта за навіны?
Ў палонку, ух, папёр! –
З галінкаю асіны
Сярод зімы бабёр.

Застылі воддаль лані
На просецы лясной.
Радзей іх бачыць станем
Зялёнаю вясной.

Лес зімні, так прыгожа!
Ў ім столькі душ жывых.
А мне такі трывожна
За жыхароў лясных.

Марозіць сьцюжа вечар –
Лес ціхне пакрысе.
А можа ўзвыць і вецер
Ды снегам занясе.

Ўжо месяц пад аблокі
Між зорачак пралез,
Ды выйдзе сонца толькі –
Зноў ажыве наш лес.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЗІМНІ ЛЕС - Пётра Мурзёнак