Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СВЕТЛЫ ШАНЕЦ

СВЕТЛЫ ШАНЕЦ

Што станецца, цябе як страчу,
Як раптам выпраўлюся ў вызначальны свой палёт,
Пакінуўшы надзейную удачу,
Спатканую зімой, калі халодзіў сэрца лёд.

Ты будзеш на зямлі, а я дзе-небудзь,
Чакаць на ўдачу каля Леты ці Эвной ракі,
За шанец светлы пакланюся небу,
За міг пяшчотны, дотык да ласкавае рукі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш СВЕТЛЫ ШАНЕЦ - Пётра Мурзёнак