Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ

Першага снежня
Раніцай снежнай
Ліст на пацеху
Вылез з-пад снегу
Жоўта-зялёны
Пад голым клёнам
Колерам грае
Прыпамінае…

Час той увосень
Год таму восем
Дзе пара соснаў
На траве роснай
Лебедзяў пара
Мы з табой марым

Шчасце – імгненне
Сонца праменне
Рук сутыкненне
Ды позірк у сад

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ - Пётра Мурзёнак