Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПАВАЖНЫЯ

ПАВАЖНЫЯ

Змяняе стыль Іспанія з Еўропай –
Музеямі стаюць манастыры.
Туды збягалі дзеўчыны употай
Душу усцішыць спосабам старым.

Пакаяцца, спасцігнуць прабачэння,
Схавацца ў адзіноцтва ад тугі
І сеяць з верай дабраты насенне,
Ратуючы ад грэшнасці другіх.

Змяняе стыль Іспанія з Еўропай,
Музеямі стаюць манастыры,
Паважныя манашкі ў даўніх робах…
На пакаянне спадзяецца Рым.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПАВАЖНЫЯ - Пётра Мурзёнак