Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЛЯСНАЯ ЯБЛЫНЯ

ЛЯСНАЯ ЯБЛЫНЯ

Яблыня лясная шчыра на узлеску
Вабіць на знаёмства непадробным блескам.
Ў белае сукенцы, жмурацца аж вочы,
Выглядае быццам заручыцца хоча.

Ой, не проста ў лесе, з жаніхамі стала,
Дрэвы маладыя ды шляхецтва мала.
Яна ж – заглядзенне, хоць з якога боку,
Ад красы і зайздрасці не адвесці вока.

Выскачыла з лесу, аж гарыць каханнем
Ды дрыжыць на ветры ў трапяткім жаданні.
З добраю прыметай закружыўся бусел…
Падыйду на шчасце рукою дакрануся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЛЯСНАЯ ЯБЛЫНЯ - Пётра Мурзёнак