Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КЛЁН І ПЯШЧОТА

Клён магутны
цікаўна глядзіць у вакно,
Раньні ветрык
гуляе па лісьцях ягоных,
Промні сонца шукаюць,
хто патрабуе цяпло,
І чароўна шчабечуць
маленькія пташкі у кроне.

Раптам,
стала ціха кругом, бы ўначы,
Бы пілот заглушыў рухавік у палёце,
То сустрэліся нашыя вочы
і ў дзіўнай цішы
Патанаюць ў глыбокай пяшчоце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш КЛЁН І ПЯШЧОТА - Пётра Мурзёнак