Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Жыццё люблю ва ўсіх праявах

Жыццё люблю ва ўсіх праявах.
Але найболей, з года ў год,
Цікавы мне прыроды з’явы:
Люблю закат я і усход,
Люблю расу, дажджы грыбныя,
Люблю у ночы лунны свет.
Мне даспадобы мхі лясныя,
Кусты і дрэвы, ліпы цвет.
Люблю бярозы ў карагодзе
І соснаў стромкіх прыгажосць…
Мне лёгка дыхаць на прыродзе,-
Я ў згодзе з ёй жыву – як госць!

Верш Жыццё люблю ва ўсіх праявах - Пётр Шакола