Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зарубкі на памяць



Умець знаходзіць радасць у жыцці,
Спазнаць яго ўсялякія праявы.
Падумаць перш, куды і з кім ісці.
Заўжды цурацца непатрэбнай справы.

Самааддана творчасці служыць,
Ад мэты нізашто не адступацца,
У важных справах прынцыповым быць,
За праўду, гонар і дабро змагацца.

Імкнуцца ўвысь, не збочыць анідзе!
-Агонь душы хай вецер не астудзіць!-
З сябрамі побач быць і ў радасць, і ў бядзе –
І на дабро дабром адкажуць людзі.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зарубкі на памяць - Пётр Шакола