Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я вазьму ў далоні свет сонца

Я вазьму ў далоні свет сонца,
Я вазьму ў далоні зару,
І ў тваё іх закіну аконца –
Я табе іх адной падару.
Я збяру для цябе ўсе сузор’і,
І вясёлку я з неба здыму,
А пасля бурштыновым узмор’ем,
Зорным небам цябе абдыму.
Апрану у вячэрнія росы,
Ахіну у жывую ваду,
Запляту табе месяц у косы…
Я цябе на край света звяду!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я вазьму ў далоні свет сонца - Пётр Шакола