Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ветэранам педагагічнай працы

Ветэранам
педагагічнай працы.

Мае калегі-педагогі!
Вітаю вершам сёння вас.
Не так даўно адной дарогай
Дзяцей вучыць ішлі мы ў клас.

Гады прайшлі – я ў адпачынку
Радкі славесныя рыфмую.
З вас кожны йдзе сваёй сцяжынкай
І, спадзяюся, не сумуе.

Ды сумаваць няма задачы,
Калі ў турботах круглы год:
Тут дзеці, ўнукі, а ў прыдачу –
Карова, куры, агарод.

Рукой махнуўшы на хваробы,
Заўжды гатоў, як піянер,
Цягнуць да колікі ў вантробах
Праблемаў воз пенсіянер.

А хто ж у свеце лепей знае,
Як справу трэба раскруціць!
Усім пакажам, хто спытае,
Як жыць патрэбна і рабіць.

З нас кожны ўзяў сваю вяршыню
Педагагічнага майстэрства.
Дык сёння выпіць ёсць прычына:
Мой тост за вас, і за братэрства!

2013, верасень

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ветэранам педагагічнай працы - Пётр Шакола