Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Вакол цікавага – без краю

Вакол цікавага – без краю –
Прабегчы міма не спяшаюся:
Убачыў – позірк затрымаю,
Глядзіш – а верш ужо й складаецца.

Радкі прыходзяць і ў сне,
З запасаў памяці бяруцца,
Ці хтось падкіне думку мне –
І ў рыфмы словы апрануцца…

Верш Вакол цікавага – без краю - Пётр Шакола