Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Усхваленне Радзімы

Край мой родны, скажу без падману:
Куды б сцежкі твае ні вялі,-
Я душой прыкіпеў да Ашмянаў,-
Няма лепшай на свеце зямлі!

Тут я рос і дужэў, і вучыўся.
Тут любіў, тут любілі мяне.
Каб з Ашмянамі я разлучыўся…
-На такое ніхто не змане!

Мілы горад, дзе добрыя людзі,
Ты заўсёды у сэрцы маім.
Толькі тут я на поўныя грудзі
Магу дыхаць паветрам тваім.

Родны кут свой, зямельку святую
Слаўлю працай, ад бед берагу.
Толькі тут юбілеі святкую –
Без Ашмянаў я пець не магу.

Любы горад, красуй у стагоддзях!*
Разрастайся увысь і ушыр.
Хай заўсёды тут людзі знаходзяць
Толькі радасць, каханне і мір!
————————————-
* Гэты мой радок выбіты на юбілейным
камені-знаку да 665-годдзя г. Ашмяны.

Верш Усхваленне Радзімы - Пётр Шакола