Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты прыгожая такая

Ты прыгожая такая –
Што вачэй не адарваць.
Я даўно цябе шукаю,
Я даўно цябе шукаю,
Хачу любаю назваць.

Твае вусны аж палаюць
Дзікім полымем рабін.
Я даўно цябе кахаю,
Я даўно цябе кахаю,
Толькі ты мяне любі!

Ты прыгожая такая,
Што вачэй не адарваць,
Я даўно цябе жадаю,
Я даўно цябе жадаю
Ў твае вусны цалаваць.

Можа шчасце напаткаем
Мы з табою удваіх.
І напэўна, атрымаем,
І напэўна, атрымаем
Асалоду ад любві.

Новы дзень з табой спаткаем
Мы у згодзе і любві.
Моцна я цябе кахаю,
Моцна я цябе кахаю,
Моцна ты мяне любі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты прыгожая такая - Пётр Шакола