Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сёння ў нас юбілей



Сёння ў нас юбілей,
Усіх са святам віншуем!
Наліваёце смялей –
Вып’ем чарку-другую.
За гасцінным сталом
Разгарайся, вяселле!
Наліём і спяём.
Заўтра – будзе пахмелле.

Трэба нам загуляць,
Каб гуло наваколле.
Але розум губляць
Мы не станем ніколі.
Адгуляем сваё –
Павіншуем суседзяў.
А пасля да сяброў
На гулянку паедзем.

Будзем пець і скакаць,
Калькі хопіць нам духу.
Будзем мы баляваць,
Наліваць барматуху.
Адгуляўшы, спачнём
Перад працай натхнёнай:
Новы дзень мы пачнём
З галавой прасвятлёнай.

Сёння ў нас юбілей,
Усіх са святам віншуем!
Налівайце смялей –
Вып’ем чарку-другую.
За гасцінным сталом
Разгарайся вяселле!
Наліём і спяём.
Заўтра – будзе пахмелле.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сёння ў нас юбілей - Пётр Шакола