Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Памяць пра бацьку

Калі ўзгадаю бацьку я –
У памяці ўзнікае поле
І конь, і свежая ралля,
А навакол – вясны раздолле.

Умеў наш тата працаваць,
Ісці за плугам росным ранкам.
Вучыў мяне касіць, араць,-
Будзіў без жалю на світанку.

Я і цяпер каня змагу
Запрэгчы ў колы, асядлаю.
Цану рыдлёўцы і плугу,
Касе, граблям і вілам знаю.

І не пісаў бы вершаў я,
Калі б не зведаў тое поле,
Дзе конь і свежая ралля,
Ды навакол – вясны раздолле…

Верш Памяць пра бацьку