Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не забыцца ўсходаў, закатаў



Не забыцца усходаў, закатаў.
Помніць буду сустрэчы, расстанні.
Ва ўспамінах заўсёды, як святы,
З дарагім чалавекам спатканні.

І захоўвае памяць старанна
Навакольныя цуды прыроды,
Што ў жыцці назіраў пастаянна –
Так было і так будзе заўсёды!

Я лічу, што жывём мы нармальна,
Калі бачым прыгожыя з’явы,
І ў будзённасці шэрых рэалій
Для здзіўлення знаходзім падставы.

Калі сонца над ніваю свеціць,
І буяе пад небам расліннасць,
І смяюцца прыгожыя дзеці –
Значыць ёсць з намі Боская міласць!

Калі ў доме, прыстойна, лагодна,
Між суседзямі лад і спакой,
Калі дыхаюць людзі свабодна –
Значыць мір у суполцы людской!

2010 г.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не забыцца ўсходаў, закатаў - Пётр Шакола