Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне шэсцьдзесят

Сёння мне шэсцьдзесят –
З тым сябе павіншую,
Вып’ю грам пяцьдзесят,
Чым Бог даў, закушу я.

Ва ўспаміны ўвайду –
Аб былым прыгадаю,
Надалей што знайду
На шляху – загадаю.

Мы яшчэ пажывём,
Шэсцьдзесят – не сканчэнне,
Шмат чаго нажывём,
Толькі ўсё – па сумленні.

Так ішло і дасюль,-
Гэтак будзе давеку.
І жыву я – пакуль
Змагу быць чалавекам.

2006,ліст.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне шэсцьдзесят - Пётр Шакола