Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Цілі-цілі-цеста – жаніх і нявеста

Наказ улюбёнаму.

Любімай не пішы ў пасланні,
Што ты не заслужыў яе каханне.
Пра гэта яна ведае сама,-
Тут шмат не трэба розума.

***

Нявеста і жаніх.

-Калі пажэнімся,
ці будзеш ты любіць мяне?
Бясспрэчна, так.
Замужніх я люблю ўдвайне!

***

Юнак – дзяўчыне, у задуменні:
-Былі ў кіно, на аўтатрэку,
З табой глядзелі цырк на сцэне,
Хадзілі ў парк, на дыскатэку…
Ідзём куды на гэты раз?
-Цяпер у загс – яна ў адказ.

***

Нявеста – жаніху.

-Чацвёра будзе ў нас дзяцей,
Калі пажэнімся з табой.
-Адкуль ты знаеш, анёл мой?
-Яны пакуль што – у мамачкі маёй.

Верш Цілі-цілі-цеста – жаніх і нявеста